Operabase Home
Lilac Branch
Teilen
Belarusian State Philharmonic Society (2023)
15 Dezember 2023 (1 Aufführungen)
Webseite besuchen
Informationen von einer Kunstorganisation (verifiziert durch Operabase)

Lilac Branch by Various, Ab (2023/2023), Belarusian State Philharmonic, Minsk, Belarus

Programm

1

Lilac Branch
LiederzyklusConcert
“ВЕТКА БЭЗУ” Запрашаем у разгар зімовай сцюжы нагрэцца цяплом і любоўю выдатных рамансаў Сяргея Рахманінава, якія прагучаць у праграме канцэрта “Ветка бэзу”, прысвечанага 150-годдзю з дня нараджэння вялікага кампазітара. На працягу 30 гадоў творчасці жанр раманса захапляў уяўленне музыканта, дазваляючы зазірнуць у самыя таемныя куткі чалавечай душы, шукаць і знаходзіць усе патрэбныя сродкі музычнай выразнасці для ўвасаблення разнастайнасці хвалявальных пачуццяў. Эмацыйная глыбіня, найшырокі дыяпазон настрояў, выдатныя і адначасова простыя мелодыі надаюць адменную прыгажосць і свежасць рамансам Рахманінава. У сваёй вакальнай творчасці кампазітар звяртаецца не толькі да паэзіі Пушкіна, Лермантава, Фета, Гейнэ, Цютчава, але і да тэкстаў малавядомых аўтараў, якія дзякуючы геніяльнай музыцы знаходзяць глыбіню і самабытнасць. Партыю фартэпіяна ў гэтых творах няможна назваць суправодам – выдатны піяніст надаў любай прыладзе важную сэнсавую ролю, што расчыняе падтэкст і эмацыйна-псіхалагічны бок зместу. Голас і фартэпіяна выконваюць у рамансах Рахманінава ў аднолькавай ступені важную ролю, утвараючы вакальна-інструментальны дуэт. У праграме канцэрта прагучаць самыя папулярныя рамансы, шэдэўры вакальнай творчасці, сярод якіх “Бэз”, “У майго акна”, “Як мне балюча”, “Я чакаю цябе”, “Тут добра”, “Вясновыя воды” і шмат інш. Паміж вакальнымі нумарамі вас парадуюць самыя задушэўныя фартэпіянныя сачыненні С.Рахманінава. Выканаўцы – Гран-пры і лаўрэаты міжнародных конкурсаў Людміла Карпук (сапрана) і Юлія Архангельская (фартэпіяна).
Nähere Informationen finden Sie in: беларуская, English
Erfahren Sie mehr über den Komponisten
Erfahren Sie mehr über Werk